Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту запісалі відэазварот, у якім заклікалі рэктараў кожнага ўнівэрсытэту адкрыта падтрымаць «народны ўльтыматум» і далучыцца да студэнтаў 26 кастрычніка.
«Мы просім адміністрацыю нашай ВНУ не захоўваць нэўтралітэт. Мы заклікаем кіраўніцтва стаць на бок закону», — сказана ў відэазвароце.