«Сёньня выклікі перарасьлі ў пагрозы, якія патрабуюць кансалідацыі грамадзтва і адэкватнага рэагаваньня дзяржаўных органаў», — цытуе БелаПАН генэральнага пракурора Андрэя Шведа на сустрэчы з калектывам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Службовец сказаў пра «няўхільнасьць адказнасьці за супрацьпраўныя дзеяньні». Паводле яго, дзяржава мае дастаткова рэсурсаў для выяўленьня парушальнікаў закону. Ён запатрабаваў ад студэнтаў «удумліва» ставіцца да ўдзелу ў акцыях і выбіраць варыянты выказваньня сваёй грамадзянскай пазыцыі, якія не прывядуць да правапарушэньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я спачатку слухаю сваё сумленьне». Выкладчык унівэрсытэту культуры расказаў пра звальненьне за ўдзел у пратэстах«Прычынай для адлічэньня можа стаць пэўная колькасьць пропускаў заняткаў зь непаважлівых прычынаў, — нагадаў пракурор. — Адміністрацыйны арышт, які студэнт адбывае паводле рашэньня суду, ня ёсьць паважлівай прычынай. Магу толькі параіць узважваць свае ўчынкі і цьвяроза ацэньваць іх магчымыя наступствы».
Андрэй Швед адзначыў, што ва ўстановах адукацыі не дапускаецца стварэньне і дзейнасьць палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, якія маюць палітычныя мэты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На імпрэзу БРСМ зь бел-чырвона-белым сьцягам». Гісторыя магілёўскага студэнта, якога адлічылі пасьля акцыяў пратэстуЁн рэкамэндаваў вывучыць замежнае заканадаўства ў адпаведных сфэрах і асабіста пераканацца ў тым, што аналягічныя нормы права Беларусі шмат у чым больш лібэральныя.