Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян 21 кастрычніка заклікаў мэраў, сельскіх старастаў, кіраўнікоў грамадаў арганізаваць добраахвотніцкія атрады, якія будуць падпарадкоўвацца Генэральнаму штабу Ўзброеных сіл, а насельніцтва — «узяць зброю ў рукі».
Гэтыя прапановы прагучалі падчас прамога эфіру, які Пашыньян вёў у Фэйсбуку, піша армянская служба Радыё Свабода.
«Што б ні здарылася, мы павінны змагацца за правы нашага народу. Сёньня з пункту гледжаньня пазыцыі Азэрбайджану ў кантэксьце барацьбы за правы нашага народу гэта азначае перш за ўсё ўзяцца за зброю, прысьвяціць сябе справе абароны правоў Радзімы, калі гэты працэс будзе эфэктыўна арганізаваны», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Conflict Intelligence Team: у Нагорным Карабаху ваююць сырыйскія наймітыПашыньян таксама апісаў сытуацыю на перадавой. «Так, на лініі фронту склалася досыць няпростая сытуацыя, — сказаў ён. — Тут ёсьць вельмі моцны нюанс. Рэсурсы вельмі і вельмі вялікія, але нашы гераічныя салдаты нясуць неверагодныя страты».
«Бессэнсоўна казаць пра дыпляматычныя разьвязаньні, прынамсі на дадзеным этапе», — падкрэсьліў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму спробы вырашыць праблему Нагорнага Карабаху раз за разам правальваюцца. ТлумачымУ зоне канфлікту ў Нагорным Карабаху працягваюцца баявыя дзеяньні. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў напярэдадні заявіў, што Ўзброеныя сілы Азэрбайджану вызвалілі раённы цэнтар Зангелан і яшчэ каля 30 сёлаў трох суседніх раёнаў.