З 22 кастрычніка іншаземцы змогуць праехаць транзытам церазь Беларусь без даведкі пра адсутнасьць COVID-19 і без 10-дзённай самаізаляцыі, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
Для гэтага трэба пацьвердзіць 24-гадзінны транзыт адным з дакумэнтаў:
- квітком,
- транзытнай візай Беларусі,
- афіцыйным запрашэньнем зь дзяржавы, у якую едзе іншаземец,
- накіраваньнем у лякарню ці санаторыю,
- ці іншым дакумэнтам.
Калі такіх дакумэнтаў няма, іншаземцу дадуць запоўніць анкету, якую трэба аддаць на мяжы пры выезьдзе.
Таму, хто не пасьпее выехаць за 24 гадзіны, давядзецца зрабіць у Беларусі яшчэ і аналіз на каранавірус і паказаць даведку з адмоўным вынікам на мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці сапраўды вакцына расейскага цэнтру «Вэктар» шкодная? Камэнтар беларускага лекара ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін, прыежджыя зь якіх павінны праходзіць карантын з прычыны COVID-19