Беларускі фэнтазі-фольк-гурт сярэднявечнай музыкі Irdorath апублікаваў відэакліп жывога выкананьня песьні на славуты верш Уладзімера Караткевіча «Быў. Ёсьць. Буду».
Гурт Irdorath заснаваны ў 2009 годзе. Выконвае сярэднявечную і аўтарскую музыку на рэдкіх інструмэнтах, у стылі трэш-фольк, кібэр-фольк, сярэднявечны фольк. Музыкі выступаюць у яскравых фэнтазі-строях, на канцэртах выкарыстоўваюць адмысловыя эфэкты, элемэнты нэонавага і агнявога шоў, танцы і тэатральныя дзеі. Аснову рэпэртуару гурту складаюць эўрапейскія сярэднявечныя песьні.
Гурт выдаў ужо тры альбомы: Ad Astra (2012), Dreamcatcher (2015) і Wild (2017).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анжаліка Агурбаш: Я з такім жа псыхатыпам, як Лукашэнка, пражыла 11 гадоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 400 песень беларускага пратэсту сабралі ў адзін плэйліст. ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сэрца расколата». Фолк-рокеры Irdorath выдалі эпічны кліп пра пошукі сям’і. ВІДЭА