Горадзенскі абласны каардынатар руху «За свабоду» Вітольд Ашурак сёньня ня выйшаў на волю пасьля 30 сутак арышту, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна» ў сваім тэлеграм-канале.
Ашурак затрыманы ў межах крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 342 (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Ён застаецца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ліды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-ідэоляга Берасьцейскага гарвыканкаму асудзілі на 15 сутак за ўдзел у акцыі