19 кастрычніка ў Ватыкане мітрапаліт Менска-Магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся зь дзяржсакратаром Сьвятога Пасаду кардыналам П’етра Паралінам і сакратаром па сувязях Сьвятога Пасаду зь дзяржавамі — архібіскупам Полам Рычардам Галахерам.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, архібіскуп Кандрусевіч знаходзіцца ў Ватыкане на запрашэньне Дзяржаўнага сакратарыяту. На сустрэчы абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і пляны па яго вяртаньні на Радзіму для служэньня сярод сваёй паствы.
«Заклапочаны забаронай герарху вярнуцца ў Беларусь, Сьвяты Пасад прыкладае максымум намаганьняў з мэтай як найхутчэйшага выпраўленьня існуючай сытуацыі і спадзяецца, што праблема будзе вырашана», — гаворыцца ў паведамленьні Ватыканскага радыё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мітрапаліт мог зрабіць выгляд, што нічога ня бачыць. Але як тады жыць?» — біскуп Касабуцкі. ВІДЭА14 верасьня Дзяржаўны памежны камітэт заявіў, што пашпарт Тадэвуша Кандрусевіча быў прызнаны несапраўдным, таму яму і было адмоўлена ва ўезьдзе ў краіну 31 жніўня.
Мітрапаліт Кандрусевіч нарадзіўся ў Беларусі. На пэўны час ён выходзіў з грамадзянства Беларусі, калі кіраваў каталіцкім касьцёлам у Расеі. У 2007 годзе мітрапаліт вярнуўся на радзіму, калі папа Рымскі прызначыў яго кіраваць касьцёлам у Беларусі. Спачатку ён атрымаў від на жыхарства, а пазьней вярнуў грамадзянства Беларусі і іншага грамадзянства ня мае, заявіў Свабодзе прэсавы сакратар Беларускай каталіцкай царквы айцец Юры Санько.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жанчыну, якая малілася каля касьцёла за Беларусь, аштрафавалі на 810 рублёўБеларускі закон патрабуе, каб кіраўнікі цэркваў мелі беларускае грамадзянства, і мітрапаліт Кандрусевіч гэтае палажэньне закону выканаў.
Юры Санько паведаміў Свабодзе, што ў 2007 годзе не было было ніякіх праблем зь пераездам Кандрусевіча на радзіму і зь вяртаньнем беларускага пашпарта, і ніякіх пытаньняў ад МУС Беларусі тады не было.