Як паведаміла прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чаманадава, падчас «Партызанскага маршу» у Менску і іншых гарадах краіны было затрымана 280 чалавек.
«Усяго за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымана 280 грамадзян (зь іх у Менску — 215). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэньнях у месцы ізаляцыі зьмешчаныя 237 чалавек», — адзначыла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Партызанскі марш» сабраў дзясяткі тысяч чалавек у Менску. АсноўнаеПаводле Чамаданавай, у Менску некаторыя пратэстоўцы аказвалі «актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі», для «прадухіленьня нападаў» ужываліся спэцсродкі.
Паведамляецца, што ў розных населеных пунктах Беларусі было зафіксавана 16 пратэстных акцый, колькасьць якіх склала каля 8 тысяч чалавек.
Найбольшая колькасць пратэстоўцаў была ў Менску, прычым у пікавы момант збору іх агульная колькасць дасягнула прыкладна 7 тысяч чалавек, паведаміла МУС.