Чым быў адметны «Партызанскі марш»? Як ідзе падрыхтоўка да агульнанацыянальнага страйку? Што азначала пагроза сілавікоў ужываць зброю?
Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у «Праскім акцэнце» палітык і блогер Вольга Карач і палітычныя аналітыкі Андрэй Ягораў і Віталь Цыганкоў.
Карач:
- Нягледзячы на запалохваньне і прамыя пагрозы зброяй, людзі выходзяць кожны дзень, і асабліва шмат — у суботу і нядзелю.
- Мы ня бачым, каб пратэст зьдзімаўся.
- Брутальныя разгоны выклікаюць радыкалізацыю пратэстоўцаў і рост маштабу пратэстаў.
- На людзей пачалі ціснуць праз маёмасьць, шмат у каго адабралі машыны, тэлефоны, пагражаюць адабраць кватэры.
- У 300 удзельнікаў і ўдзельніц пратэстаў пагражалі забраць дзяцей.
- Улады падыходзяць да барацьбы з пратэстам вельмі тэхналягічна.
- Беларускае грамадзтва пачула заклік Ціханоўскай. Ён паўплываў на настроі людзей.
-
Цыганкоў:
- Галоўны вынік — людзі выйшлі прыкладна ў той самай колькасьці, што і ў мінулыя тыдні, нягледзячы на пагрозы ўжыцьця зброі.
- Адбываюцца спрэчкі наконт розных шляхоў пратэсту. Сёньняшняя акцыя была аргумэнтам на карысьць мірных пратэстаў.
- У кіраўнікоў сілавых структураў ёсьць нейкі розум, яны разумеюць, што пры ўжыцьці зброі ў будучай Беларусі яны не застануцца на свабодзе.
- Размова Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА ня мела плёну. Эфэкт, на які Лукашэнка разьлічваў, не атрымаўся.
- У беларускіх пратэстах лідэры — усе. Калі б Бабарыка выйшаў з-за кратаў і заклікаў спыніць пратэсты, ён бы стаў палітычным нябожчыкам.
Ягораў:
- Мне падаецца, што колькасьць пратэстоўцаў была такая самая, як і ў апошнія тыдні.
- Тактыка праваахоўных органаў вар’юецца ад больш жорсткай да больш мяккай.
- Сёньня яны дзейнічалі мякчэй.
- Рашэньне аб ужыцьці зброі прымаецца на месцы. Ёсьць агульная ўстаноўка, што яе можна ўжываць, але ў залежнасьці ад паводзінаў пратэстоўцаў.
- Унутры сілавых структураў ёсьць барацьба падыходаў. Адны выступаюць за тое, каб адным генэральным ударам здушыць усе пратэсты, іншыя — за дзеяньні ў залежнасьці ад абставінаў.
- Ультыматум Ціханоўскай стварае рызыку для працэсаў самаарганізацыі на лякальным узроўні, у тым ліку і на прадпрыемствах.
- Мне здаецца, само абвяшчэньне ўльтыматуму было заўчасным і слаба каардынавалася з актывістамі ў працоўных калектывах.