Насуперак прагнозам, марш пачаўся ня з цэнтру. Некалькі тысяч чалавек не зьбіраліся ў цэнтры, а рушылі ад пачатку Партызанскага праспэкту ў кірунку аўтазаводу. Спачатку ішлі ходнікамі, потым выйшлі на праезную частку. Некалькі чалавек затрымалі.
Перад пачаткам акцыі адключылі мабільны інтэрнэт, закрылі цэнтральныя станцыі мэтро, а таксама блізкія да пачатку Партызанскага праспэкту станцыі «Пралетарская» і «Першамайская». ДАІ перакрыла вуліцы Леніна і Аранскую.
Свабода вядзе онлайн-рэпартаж з падзеяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзясяткі тысяч выйшлі на «Партызанскі марш» у Менску. Што адбываецца ў Беларусі 18 кастрычніка