«Жаночы марш». Некалькі дзясяткаў жанчын з кветкамі прайшлі ад станцыі мэтро «Ўсход» да плошчы Якуба Коласа

17 кастрычніка ў Менску жанчыны сабраліся на традыцыйны суботні марш каля станцыі мэтро «Ўсход» і рушылі праспэктам Незалежнасьці ў кірунку цэнтру.

Калёна прайшла каля 5 кілямэтраў, на плошчы Якуба Коласа ўдзельніцы акцыі разышліся. Гэтым разам акцыя прайшла без затрыманьняў.

14:18 На плошчы Якуба Коласа жанчыны пачалі разыходзіцца. Затрыманьняў на маршы не было.

Жанчыны з плякатам на плошчы Якуба Коласа

14:08 «Жаночы марш» падыходзіць да плошчы Якуба Коласа.

13:48 Калёна жанчын прыпынілася каля Акадэміі навук, пасьля працягнула рух у бок плошчы Якуба Коласа.

13:30 «Жаночы марш» падыходзіць да вуліцы Сурганава.

13:17 «Жаночы марш» дайшоў да парку Чалюскінцаў.

12:40 Жанчыны скандуюць: «Жыве Беларусь!», «Забярыце Сашу, аддайце нашу Машу».

Сярод удзельніц маршу — легендарная Ніна Багінская.

Неўзабаве да калёны далучыліся «людзі ў чорным». Жанчыны скандуюць ім «Аховы нам ня трэба!». Акцыю таксама фільмуюць з шэрага мікрааўтобусу.

«Дэмарш з кветкамі» ў Менску. Фотагалерэя

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марш студэнтаў пачаўся ад Лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Праз квартал яго разагналі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве зладзілі праўладнае шэсьце «За мірную Беларусь»