Мая Корсік жыве ў Аўстраліі ўжо 5 гадоў. Кажа, што апошні раз была ў Беларусі ў 2017 годзе. А Партызанскі РУУС прыслаў ёй позву. Там сьцьвярджаецца, што Маю абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Як такое магло здарыцца, Мая ня ведае. Пра позву ёй паведамілі сваякі. Дарэчы, у самой Маі грамадзянства РФ, хоць большую частку свайго жыцьця яна правяла ў Беларусі. Нумар беларускага мабільнага апэратара Мая за сабой не пакідала.
«Магчыма, мой нумар трапіў да некага, хто „любіць пагуляць“, — мяркуе Мая. — Або даслалі „пальцам у неба“, бо грошай [у бюджэце. — РС] няма, а 97%, што чалавек быў на пратэсьце».
Мая кажа, што ў Аўстраліі арганізоўвала жаночую акцыю каля сыднэйскай опэры ў першую суботу пасьля пратэсту і флэшмоб на пляжы.
«Я актыўна пісала пра гэта ў фэйсбуку, інстаграме, твітэры, — кажа Мая. — Стаўлюся да нашых беларусаў зь вялікай любоўю. Веру, што мы вельмі хутка пераможам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля выбараў улады завялі больш як 400 крымінальных спраў за пратэсты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, за што Ціханоўскую аб’явілі ў вышук