Міжнародны Цэнтар дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) сьцьвярджае, што фінансавых санкцыяў Эўразьвязу супраць кампаній і бізнэсоўцаў, зьвязаных зь беларускім рэжымам, магчыма пазьбегнуць пры дапамозе юрыдычных хітрыкаў і зьмены бізнэс-дакумэнтаў.
У сваім расьсьледаваньні OCCRP прадстаўляе справу бізнэсоўца Анатоля Тарнаўскага, уласьніка групы кампаній «Юнівэст-М» ды кампаніі «Юнітрэйд», які знаходзіўся пад санкцыямі Эўразьвязу ў 2012–2014 гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: EUobserver: Эўразьвяз можа пашырыць санкцыі на бізнэсоўцаў, зьвязаных з ЛукашэнкамПаводле дасьледаваньня, Анатоль Тарнаўскі, які гандляваў беларускімі нафтапрадуктамі і пераводзіў прыбытак на рахункі ў афшорах, вывеў сваю кампанію «Юнітрэйд» (зарэгістраваную ў Вялікай Брытаніі) з-пад санкцый, памяняўшы дакумэнты адносна ўласьніка кампаніі «Роўпінг Маркетынг» (зарэгістраванай на Віргінскіх астравах), якая валодала «Юнітрэйд».
Уласьніка памянялі, зарэгістраваўшы зьдзелку задняй датай — каб дата зьмены стаяла за два тыдні да ўвядзеньня санкцыяў супраць Тарнаўскага. У гэтым яму дапамаглі швайцарская фірма «Стэвал Мэнэджмэнт» і панамская «Масэк Фансэка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адкуль так хутка разбагацелі гэтыя людзі»? У топе буйных забудоўнікаў і бізнэсоўцы, блізкія да ЛукашэнкіГрупа кампаній Анатоля Тарнаўскага «Юнівэст-М» апошнія пяць гадоў уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых падаткаплатнікаў Беларусі. Менавіта яна будуе жылы комплекс «Каскад» у Менску. Комплекс займае 16 га, у ім больш за 134 тысячы м² жыльля і каля 48 тысяч м² камэрцыйнай нерухомасьці.
Таксама кампанія бярэ ўдзел у буйным праекце па ўзьвядзеньні жылога комплексу «Нотынгем» за МКАД у Менскім раёне (на 290,3 га мяркуецца пабудаваць больш за 850 тысяч м² жыльля).
Анатоль Тарнаўскі спансуе Прэзыдэнцкі спартовы клюб. Раней былі зьвесткі, што ў «Юнівэст-М» працуе жонка Дзьмітрыя Лукашэнкі Ганна.