Людзі з інваліднасьцю прайшлі маршам па Менску. ФОТА

«Мы хочам выйсьці на вуліцу, каб сказаць „не“ дыктатуры! Сказаць „не“ гвалту, несправядлівасьці і хлусьні. Мы таксама хочам, каб нас пачулі!», — гаворыцца ў анонсе маршу.

Марш стартаваў ад Чырвонага касьцёлу і скончыўся ля падземнага пераходу каля ГУМа. Падземны пераход стаў барʼерам для ўдзельнікаў маршу.

На маршы затрымалі прынамсі аднаго чалавека, перадае «Эўрарадыё»: Алега Граблеўскага, юрыста Офісу правоў людзей з інваліднасьцю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марш матуляў» ў Менску завяршыўся на плошчы Якуба Коласа. ФОТА, ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па цэнтры Менску прайшоў праўладны марш, удзельнікі якога дзякавалі міліцыі. ВІДЭА