Пра гэта дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў на брыфінгу ў сераду, паведамляе сайт Дзяржаўнага дэпартамэнту.
Таксама дзяржаўны сакратар заклікаў вызваліць грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава.
«Мы рашуча падтрымліваем беларускі народ, які працягвае патрабаваць ад беларускіх лідэраў адказнасьці за задушэньне дэмакратыі, як мы гэта зрабілі, калі ўводзілі санкцыі супраць вінаватых разам з нашымі дэмакратычнымі саюзьнікамі ў Эўропе і Канадзе», — сказаў Пампэо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША заклікаў улады Беларусі дазволіць мітрапаліту Кандрусевічу вярнуцца ў краіну
Таксама дзяржаўны сакратар ЗША падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты надалей патрабуюць неадкладнага вызваленьня амэрыканскага грамадзяніна, паліттэхноляга Віталя Шклярава.
Раней Пампэо ўжо ня раз выступаў з заклікам вызваліць Віталя Шклярава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пампэо: ЗША працягнуць прымаць меры ў дачыненьні да тых, хто падрывае дэмакратыю ў Беларусі