15 кастрычніка судзьдзя Алеся Осіпава (суд Цэнтральнага раёну Гомля) пакарала мастачку Марыю Тульжанкову за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці арыштам на 15 дзён.
Марыю затрымалі 12 кастрычніка. Яна знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Пры затрыманьні ў яе кватэры прайшоў ператрус, міліцыя забрала носьбіты інфармацыі і тэлефоны.
Спачатку ішлося пра крымінальную справу за «масавыя беспарадкі». Сёньня яе судзілі за несанкцыянаваную акцыю.