Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў заявіў пра сыход у адстаўку — на фоне масавых пратэстаў у краіне.
На сайце прэзыдэнта апублікаваны яго зварот, дзе сказана, што існуе пагроза сутыкненьняў паміж супрацоўнікамі праваахоўных органаў і ўдзельнікамі пратэстаў. Паводле Джээнбекава, ён ня хоча праліваць кроў і таму вырашыў пайсьці ў адстаўку.
«На жаль, агрэсія не сьціхае, патрабаваньне маёй неадкладнай адстаўкі працягваецца. Цяперашняя сытуацыя блізкая да двухбаковага канфлікту. З аднаго боку пратэстоўцы, з другога — праваахоўныя органы. Вайскоўцы і праваахоўныя органы абавязаны ўжываць зброю для абароны дзяржаўнай рэзыдэнцыі. У гэтым выпадку пральлецца кроў, гэта непазьбежна. Я заклікаю абодва бакі ня весьціся на правакацыі», — заявіў у звароце Джээнбекаў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для яго «мір у Кіргізстане, цэласнасьць краіны, адзінства нашага народу і спакой у грамадзтве вышэйшыя за ўсё».
«Няма нічога даражэйшага для мяне за жыцьцё кожнага майго суайчыньніка. Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі Кіргізстану як прэзыдэнт, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзянаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Кіргізстану ўвёў надзвычайнае становішча ў БішкекуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Кіргізстану гатовы пакінуць пасаду пасьля новых выбараў у парлямэнт