Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, сказаў гэта 14 кастрычніка на багаслужбе, прымеркаванай да царкоўнага сьвята Пакроваў, у Сьвята-Пакроўскім саборы ў Горадні.
«Ня трэба выконваць сьпеў сьвецкага характару, які падзяляе наша грамадзтва, — „Магутны Божа“. Хоць ён мае духоўную афарбоўку, але, тым ня менш, хтосьці радуецца выкананьню гэтага сьпеву, а хтосьці засмучаецца. У нас дастаткова сьпеваў, якія не падзяляюць, а яднаюць наша грамадзтва, нашы прыходы. І клопат кожнага настаяцеля павінен быць пра гэта. І клопат кожнага хрысьціяніна — каб мы былі адзіныя ў Хрысьце».
Пра гімн – ад 10:30.
Мітрапаліт не зьбіраецца замацоўваць гэтае распараджэньне нейкімі ўказамі, бо «кожны павінен мець свой хрысьціянскі, эвангельскі погляд, які яму дапамогуць накіраваць у патрэбнае рэчышча».
«Гасподзь дапаможа, каб мы зьядналіся, згуртаваліся і вярнуліся да ціхай, мірнай Беларусі, якая жыве пад эвангельскім пачаткам» — завяршыў мітрапаліт Веньямін.
Раней мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, выступіў супраць збору подпісаў за адкліканьне зь япіскапскай катэдры архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт сілавікоў.