Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер 14 кастрычніка сустрэнецца і пагаворыць са Сьвятланай Алексіевіч, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на расклад дзейнасьці адміністрацыі прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч лічыць, што санкцыі павінны закранаць і сем'і беларускіх чыноўнікаўНобэлеўскі ляўрэат і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сьвятлана Алексіевіч знаходзіцца ў Бэрліне на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD).