Ці выканае Лукашэнка ўльтыматум Ціханоўскай? Калі не, то ці зробіць народ тое, да чаго заклікае Ціханоўская? Ці не прывядзе гэта да кровапраліцьця?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абвясьціла «народны ўльтыматум» Лукашэнку і дала яму 13 дзёнГэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць прэсавая сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна і палітычныя аналітыкі Павал Вусаў і Валер Карбалевіч.
Красуліна:
- Апошні дзень ультыматуму — нядзеля, але не бліжэйшая, каб мы пасьпелі падрыхтавацца.
- Мы вырашылі, што Ціханоўская павінна дзейнічаць больш рашуча і браць на сябе больш адказнасьці.
- У краіне адбываецца тэрор, калі людзі без апазнавальных знакаў у балаклавах зьбіваюць народ.
- Да 25 кастрычніка кожны чыноўнік мусіць вырашыць — ці бярэ ён разам з Лукашэнкам на сябе адказнасьць за тэрор, ці пераходзіць на бок народу.
- Мы перасьцерагаемся гвалту з боку народу, таму мы прапануем мірны шлях актыўнага непадпарадкаваньня.
- Па рэакцыі ў сацсетках мы бачым, што ўльтыматумам трапілі ў настроі людзей.
- Частка сілавікоў адмовілася ад падаўленьня апошніх пратэстаў.
- Адказнасьць за гвалт на Лукашэнку. Абсурдна абвінавачваць Ціханоўскую ў тым, што яна заклікае людзей абараняць сябе.
- Рэформа Канстытуцыі — гэта ідэя не Лукашэнкі, а Крамля.
Карбалевіч:
- У пунктах ультыматуму няма пункту пра дыялёг, пра які доўгі час гаварылася, для рэалізацыі якога стваралася Каардынацыйная Рада.
- Гэта вынік абвастрэньня сытуацыі, росту гвалту, а таксама вынік візыту Лукашэнкі ў СІЗА КДБ.
- Пратэсты нікім не кіруюцца. Складана сказаць, наколькі на іх могуць паўплываць нечыя заклікі, хай і вельмі аўтарытэтных людзей.
- Жорсткасьць сілавікоў можа адных напалохаць, а іншых — мабілізаваць.
- Пакуль мы ня бачым такой моцнай рэакцыі, якая была пасьля 9–11 жніўня.
- Ці варта ахвяраваць дзеля свабоды? Гэта экзыстэнцыйнае пытаньне, на яго кожны адказвае сам для сябе. Тое, што зараз прапаноўвае Ціханоўская, шмат разоў прапаноўваў тэлеграм-канал NEXTA. Але людзі скептычна да гэтага ставіліся.
Вусаў:
- Плюс ультыматуму — артыкуляцыя пазыцыі.
- Кожны мірны пратэст абарочваўся зьбіцьцём і затрыманьнямі.
- Пацыфізм пачынаў насьцярожваць.
- Самы спрыяльны момант для страйку быў у першы тыдзень пасьля выбараў.
- Вакол Ціханоўскай пачаў фармавацца протаўрад.
- Мы можам спадзявацца на тое, што людзі падтрымаюць заклік Ціханоўскай.