Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Талачынскі раён чарговым разам панаракаў на «няўдзячны народ».
Як перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА, Лукашэнка азнаёміўся з арганізацыяй уборкі бульбы і працай беларускай тэхнікі. Таксама ён паразмаўляў з камбайнэрамі і мэханізатарамі, абмеркаваўшы зь імі працу ў полі.
«Мы з усім справімся. З гэтым народам ня справіцца нельга. Людзі ад зямлі, працуюць шчыра», — ад імя прысутных выказаўся дырэктар мясцовага кансэрвавага заводу Анатоль Анюхоўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як пацукі разьбегліся». Лукашэнка прыляцеў у Палац Незалежнасьці з аўтаматам у руках. ВІДЭАЗь яго словаў, на такіх работніках сёньня «ляжыць практычна ўсё», у сэзон людзі працуюць без выходных.
Аляксандар Лукашэнка ў сваю чаргу панаракаў, што ў сталіцы народ сёньня «зусім ня той». Маўляў, атрымаюць грошы за мітынгі ды бягуць у рэстаран.
«Калі б у нас і ў Менску такі народ быў, мы былі б самымі багатымі, — заявіў ён. — А то тыя мардавароты ходзяць па Менску, а есьці ж таксама хочуць. Ім заплацяць нейкія грошы, яны пахадзілі-пахадзілі, а потым у 5-6 гадзін бягуць у кавярню або рэстаран, каб іх патраціць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не народзец, мы народ». Бабарыка ў Віцебску расказаў пра свой найбольшы страхЛукашэнка рэгулярна выказвае публічную незадаволенасьць апанэнтамі. Называў беларусаў і ўласных апанэнтаў народцам, пацукамі, авечкамі, наркаманамі, прастытуткамі, дэбіламі, пузатымі буржуямі, абкуранымі, шалудзівымі ды іншымі мянушкамі.