Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» ўтварылася ў 2020 годзе. Купалаўцы — гэта былы калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, найстарэйшага драматычнага тэатра Беларусі. У 2020 годзе тэатар рыхтаваўся ўрачыста адзначыць сваё стагодзьдзе, але 26 жніўня большая частка трупы звольнілася ў знак салідарнасьці зь людзьмі, якія выйшлі на мірныя пратэсты супраць гвалту і беззаконьня ў Беларусі.
Першы праект «Купалаўцаў» — спэктакль «Тутэйшыя» паводле клясычнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.