Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 83 534.
Як вынікае са статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі колькасьць хворых прырасла на 511 чалавек, 5 чалавек памерлі. Агулам ахвяраў каранавірусу ў краіне 896.
Ведамства адзначае, што ад пачатку рэгістрацыі ў Беларусі COVID-19 паправіліся і выпісаныя 77 220 пацыентаў. Правялі больш за 2 мільёны тэстаў, у тым ліку прыкладна 25 тысяч за мінулыя суткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочуць хадзіць — няхай хварэюць». Лукашэнка пракамэнтаваў акцыі пратэсту ў Беларусі ва ўмовах COVID-19Ад вясны ўлады не публікуюць статыстыкі хворых па Менску і абласьцях, а таксама тых, хто знаходзіцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Амаль паўгода не праводзіцца прэс-канфэрэнцый, прысьвечаных дынаміцы захворваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьвеце трэці дзень запар рэгіструюць рэкордную колькасьць новых выпадкаў COVID-19