Камандзір менскага атраду міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП) Дзьмітры Балаба ў інтэрвію газэце «На страже» расказаў пра ўдзельнікаў акцыяў пратэсту і траўмы праваахоўнікаў.
«Анархісты, футбольныя фанаты — дакладна адны з самых актыўных удзельнікаў суботніх і нядзельных пратэстаў. Ім ня так важна, за што выступаць, галоўнае — супраць. Маладыя людзі, якія яшчэ ня вызначыліся з прафэсіяй, нярэдка правакуюць вартавых парадку», — расказаў галоўны менскі амапавец чытатам ведамаснага выданьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. СЬПІСЁн не хавае зьдзіўленьня, што да катэгорыі «радыкальна настроеных» адносіцца і шэраг грамадзянаў «з добрым дастаткам». Балаба перакананы, што без «падсілкоўваньня замежных інтэрнэт-рэсурсаў» пратэсты паступова «зьдзьмуцца».
«Як правіла, гэтыя людзі працуюць на замежныя кампаніі і інтэграваныя ў асяродак, дзе прапагандуецца іншая ідэалёгія, іншыя каштоўнасьці, іншы ўклад жыцьця. Наўрад ці хто-небудзь зь іх задумваецца, ці можна, а галоўнае, ці варта пераносіць усё гэта на Беларусь. Бо прымаўка „Што рускаму добра, тое немцу сьмерць“ зьявілася нездарма», — хоць сам Балаба з-пад Маладэчна, чамусьці спасылаецца на ўсходніх суседзяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць 8 беларускіх чыноўнікаў. СЬПІСБалабу абурае, што ў «апазыцыйных СМІ» тыражуюць інфармацыю толькі аб пацярпелых удзельніках мітынгаў. Тады як у адным толькі Менску ў ноч з 9 на 10 жніўня траўмы атрымалі «дзясяткі праваахоўнікаў».
У інтэрвію ён пахваліў начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Івана Кубракова, які адыграў «калясальную ролю» ў абароне народу.
«Менавіта дзякуючы таму, як граматна разьмяркоўваліся сілы і сродкі, была гарантаваная бясьпека жыхароў і гасьцей сталіцы, у тым ліку — удзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў», — падкрэсьліў камандзір сталічнага АМАПу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пампэо: ЗША працягнуць прымаць меры ў дачыненьні да тых, хто падрывае дэмакратыю ў БеларусіІ Балаба, і Кубракоў трапілі ўва ўсе заходнія санкцыйныя сьпісы як арганізатары і выканаўцы злачынных загадаў дзейных уладаў супраць беларускага народу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сапсаваць сабе жыцьцё ў 18 год». Камандзір АМАПу сустрэўся з хлопцамі, якія напісалі на паперцы, што ён забойца