Пра гэта ў твітэры паведаміў міністар замежных справаў гэтай краіны Багдан Аўрэску.
«Вырашылі адклікаць нашага пасла ў Беларусі для кансультацыяў на знак салідарнасьці зь Літвой і Польшчай — напісаў міністар. — Беларусь павінна разумець, што выкарыстаньне дыпляматычнага ціску на дзяржавы – чальцы ЭЗ не дапаможа дыялёгу і не прынясе станоўчых вынікаў».
Раней пра адкліканьне паслоў зь Менску на знак з фактычна высланымі амбасадарамі Польшчы і Літвы заявілі шэсьць краін Эўразьвязу — Баўгарыя, Нямеччына, Латвія, Славаччына, Чэхія і Эстонія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дыпляматычная вайна» Менску з Варшавай і Вільняй працягваецца, зьявілася новая заява МЗС Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадары Польшчы і Літвы пакінулі Беларусь. Пасол Нямеччыны зьяжджае сёньня