Афіцыйныя прадстаўнікі краін Эўразьвязу даюць зразумець, што і надалей гатовыя весьці перамовы са Сьвятланай Ціханоўскай.
Як перадае штаб Сьвятланы Ціханоўскай, 8 кастрычніка яна сустрэлася зь міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбэргам. Гэтая краіна падтрымала санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія працуюць на рэжым.
Паводле Ціханоўскай, у гэтым сьпісе павінны быць і Аляксандар Лукашэнка, і іншыя людзі, якія займаліся фальсыфікацыямі на выбарах і разгонамі мірных акцый. Сярод іншага было абмеркавана, ці можа Аўстрыя стаць пляцоўкай для перамоваў аб новых выбарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А1 патлумачыла перабоі з інтэрнэтам «забесьпячэньнем нацыянальнай бясьпекі»Сьвятлана Ціханоўская ўзьняла пытаньне пра сытуацыю з мабільным апэратарам А1, які ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Telekom Austria Group і на распараджэньне ўладаў адключае інтэрнэт падчас вулічных пратэстаў.
Таксама ў гэты дзень Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрамі замежных спраў Баўгарыі і Грэцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнткай і прэм’ерам Славаччыны. Браціслава адклікае свайго пасла зь МенскуЗ кіраўніцай замежнапалітычнага ведамства Баўгарыі Кацярынай Захарыевай была абмеркаваная магчымасьць рэабілітацыі для пацярпелых падчас разгонаў, а таксама візавай падтрымкі для беларусаў.
Кіраўнік МЗС Грэцыі Нікас Дэндзіяс падчас гутаркі адзначыў, што вельмі важна падтрымліваць правы чалавека ў Беларусі і патрабаваць вызваленьня палітвязьняў.