У Беларусі да 10 дзён скароцяць тэрміны самаізаляцыі для тых, хто прыяжджае з краінаў зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй, і кантактаў першага ўзроўню, паведаміў выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Дзьмітры Піневіч, піша БелТА. Раней у карантын адпраўлялі на два тыдні.
Прычынай зьменаў сталі «практычныя назіраньні айчынных спэцыялістаў», згодна зь якімі хваробы звычайна праяўляецца не пазьней за 7-ы дзень пасьля кантакту з хворым.
«На 7-ы дзень будуць праводзіць дасьледаваньне, да 10-га дня — глядзець на клінічныя праявы і на 10-ы дзень адпускаць людзей», — адзначыў Дзьмітры Піневіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другая хваля. У Віцебску перапрафілявалі 150 месцаў у шпіталі хуткай дапамогі для хворых на COVID-19
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ