З 1 кастрычніка ў Віцебску мэдыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамілі «Віцьбічы». 7 кастрычніка ў Беларусі зафіксавалі 415 новых выпадкаў захворваньня на COVID-19.
У Віцебску ў дадатак да інфэкцыйнага шпіталя для лекаваньня каранавірусных пнэўманій перапрафілявалі 150 ложкаў у шпіталі хуткай дапамогі.
У паліклініках увялі асобны прыём пацыентаў з высокай тэмпэратурай і заклікалі да абмежаваньня «неабавязковых і няэкстраных наведваньняў».
Мінздароўя не паведамляе, колькі хворых на COVID-19 у асобных рэгіёнах, у тым ліку ў Віцебску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія стала лідэрам Эўразьвязу паводле колькасьці выпадкаў COVID-19 за 14 дзён ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рускі тэатар адмяняе спэктаклі з прычыны каранавірусу. Вядучыя акторы — на самаізаляцыі