У Беларусі 20 новых палітзьняволеных. Агулам — амаль сотня 

Затрыманьні пратэстоўцаў

Беларуская праваабарончая супольнасьць 7 кастрычніка прызнала палітычнымі зьняволенымі адразу два дзясяткі чалавек. Гэта найбольшая колькасьць ад пачатку кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў.

Да 77 ранейшых палітвязьняў, некаторыя зь якіх за кратамі яшчэ зь вясны, дадаліся 20 новых. Яны зьяўляюцца фігурантамі дзьвюх крымінальных справаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: Колькасьць палітзьняволеных вырасла ў 25 разоў, выпісана штрафаў на 240 тысяч даляраў 

Першая група — затрыманыя ў межах справы, заведзенай паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Масавыя беспарадкі»):

  • Мікіта Ганчароў
  • Уладзімер Гарох
  • Максім Зіневіч
  • Міхаіл Калішук
  • Антаніна Канавалава
  • Іван Красоўскі
  • Ільля Мігно
  • Віктар Шаўра
  • Ганна Сунгурава
  • Тамаз Піпія
  • Цімур Піпія
  • Расьціслаў Стэфановіч
  • Арцём Касакоўскі
  • Дзяніс Марусевіч
  • Марк Салоньнікаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі дызайнэр склаў граф палітвязьняў Беларусі. Цяпер іх 77

Другая група — затрыманыя ў межах крымінальнай справы паводле артыкулу 342 КК РБ («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»):

  • Ільля Паланянкін
  • Марына Глазава
  • Яўген Каханоўсі
  • Аляксандар Кісялёў
  • Андрэй Расулаў.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі лічаць перасьлед затрыманых палітычна матываваным, патрабуюць вызваліць іх з-пад варты і спыніць крымінальны перасьлед.