Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтва зьвярнуліся да народу і дзейнай улады. Маладая Беларусь супраць гвалту, канстатуюць яны.
«Улада спрабуе зламіць і зьнішчыць беларускі народ, — па чарзе кажуць студэнты вышэйшай навучальнай установы. — Але ён прадэманстраваў сваю моц і веліч».
Як адзначаюць прамоўцы ў адмысловым відэазвароце на фоне сваёй альма-матэр, беларусы заўсёды былi сумленным народам з высокiмi маральнымi каштоўнасьцямi. І ўладам трэба з гэтым лічыцца.
Апошнім часам студэнты па ўсёй краіне выходзяць на так званыя сядзячыя акцыі, пратэстуючы супраць беспрычыннага гвалту над іхнымі сябрамі, затрыманьняў і арыштаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 800 беларускіх дзеячоў культуры выказаліся супраць гвалту і фальсыфікацый