Для страйкоўцаў на дзяржаўных прадпрыемствах стварылі чат-бот «Завод»

Чат-бот «Завод» — інструмэнт, з дапамогай якога, кажуць распрацоўнікі, рабочыя змогуць аб’яднацца, а краіна даведаецца праўдзівую інфармацыю пра настроі працаўнікоў.

«Пратэсты на беларускіх заводах працягваюцца, — адзначаюць распрацоўнікі праграмы. — Праз тое, што ўлады запусьцілі машыну рэпрэсій, ён набыў новыя формы: італьянская забастоўка, выхад зь дзяржаўных прафсаюзаў, стварэньне сваіх аб’яднаньняў. На жаль, атрымаць абʼектыўную інфармацыю пра сытуацыю на прадпрыемствах складана: кіраўніцтва цісьне на працаўнікоў, афіцыйныя асобы спрабуюць пераканаць, што ўсё добра».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 70 работнікаў «Гродна Азот» напісалі заявы на звальненьне. Яны пратэстуюць супраць арышту іх калегі

Каб даведацца праўду пра настроі на заводах, і стварылі чат-бот. Распрацоўнкі таксама разьлічваюць, што ён дапаможа працоўным адчуць дух адзінства і згуртавацца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уцёк ад КДБ праз фортку, хаваўся ў царкве. Гісторыя вымушанай эміграцыі аднаго з арганізатараў страйку на «Беларуськаліі»

Чат-бот зьбірае зьвесткі праз Telegram і для Viber:

  • Зь якога заводу супрацоўнік, які адказвае на пытаньні
  • Ці падтрымліваюць завадчане патрабаванні пратэстоўцаў
  • Колькі працаўнікоў актыўна страйкуюць, а колькі яшчэ рыхтуюцца
  • Ці гатовыя работнікі падтрымліваць італьянскі страйк
  • Колькі супрацоўнікаў выйшлі зь дзяржаўнага прафсаюзу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кармавая база Лукашэнкі». Пагутарылі з камандай Blacklist 2020, якая стварыла «чорны сьпіс» беларускіх брэндаў

Можна адказаць ня толькі за сябе, а і за калегу, які ня ўмее карыстацца мэсэнджарам, пішуць распрацоўнікі.