Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі за дасьледаваньні Сусьвету

Нобэлеўскі мэдаль

Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы за 2020 год сталі прафэсар Оксфардзкага ўнівэрсытэту Роджэр Пэнроўз, нямецкі вучоны Рэйнхард Генцэль, які працуе ў ЗША, і амэрыканскі фізык Андрэа Гез. Пра гэта было абвешчана на цырымоніі ў Стакгольме.

Пэнроўзу прэмію прысудзілі за дасьледаваньні чорных дзірак у рамках тэорыі рэлятыўнасьці. Гензэль і Гез узнагароджаныя за «адкрыцьцё супэрмасіўнага кампактнага аб’екта ў цэнтры нашай галяктыкі».

Пэнроўз атрымае палову сумы прэміі, а другую палову падзеляць Генцэль і Гез.

У паведамленьні Нобэлеўскага камітэту сказана, што прэмія ў гэтым годзе прысуджана за дасьледаваньні «цёмных таямніц Сусьвету».

  • Роджэру Пэнроўзу 89 гадоў. Ён узначальвае катэдру матэматыкі ў Оксфардзе. Сярод яго найбольш вядомых адкрыцьцяў — распрацоўка тэорыі твістараў і вынаходзтва так званай мазаікі Пэнроўза. Вывучаў сынгулярнасьць і праблемы штучнага інтэлекту, аўтар работ пра філязофію навукі.
  • Рэйнхард Генцэль — нямецкі вучоны-астрафізік, яму 68 гадоў, ён выкладае ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі.
  • Андрэа Гез — найбольш маладая зь ляўрэатаў, ёй 55 гадоў. Яна выкладае ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Лос-Анджэлесе. Генцель і Гез незалежна адзін ад аднаго прыйшлі да высновы, што ў цэнтры нашай галяктыкі знаходзіцца звышмасіўная чорная дзірка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачынаецца нобэлеўскі тыдзень – 2020