Беларускі народ больш ня будзе трываць тую палітыку, якая была раней. Такую думку выказаў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію Politico.
Ён сказаў, што ўладам Беларусі трэба рэагаваць на патрабаваньні людзей і весьці зь імі дыялёг.
Але дыялёгу ня будзе, калі людзей кідаць у аўтазакі за іншадумства і біць іх дручкамі, сказаў Уладзімір Зяленскі.
«Людзей трэба чуць. Калі людзі хочуць пераменаў, значыць, прыйшоў час рабіць перамены».
Беларусы ня хочуць жыць па-ранейшаму. Калі ўлады ня пойдуць на дыялёг з народам і будуць рабіць выгляд, што пераменаў патрабуе ня ўся краіна, а хтосьці дзесьці недзе там, то ўздымецца такая хваля, што змые ўсё мінулае, лічыць Зяленскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У беларускім грамадзтве няма ніякага «расколу» ў стаўленьні да ЛукашэнкіУкраіна не прызнае Аляксандра Лукашэнку ў статусе новавыбранага прэзыдэнта Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі скасаваў свой візыт у Беларусь для ўдзелу ў Форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які мусіў прайсьці ў кастрычніку ў Горадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы дадуць Лукашэнку сысьці, калі ён пакіне нас у спакоі», — Ціханоўская