Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС выявілі асобы тых, хто спрычыніўся да паломкі спэцтранспарту, сьцьвярджае прадстаўніца сілавога ведамства Вольга Чамаданава.
Па яе словах, 27-гадовы жыхар Столінскага раёну падчас акцыі 4 кастрычніка ў Менску разукамплектаваў вадамёт (вырваў гідрапомпы), а 26-гадовы мянчук закідаў транспарт камянямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пратэстоўцаў пачалі разганяць вадамётам, людзі вывелі яго са строю. ФОТАЯшчэ двух 21-гадовых маладзёнаў зь Нясьвіжа і Магілёва падазраюць у тым, што заклеілі аб’ектыў камэры вонкавага назіраньня на будынку Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. Трэці саўдзельнік высьвятляецца.
Усіх іх затрымалі і зьмясьцілі ў ІЧУ, склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марш вызваленьня палітвязьняў. ВЫНІКОВАЕ ВІДЭАЧамаданава ўдакладніла, што некаторыя затрыманыя былі «актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх масавых беспарадкаў» у Менску, у сувязі з чым цяпер праходзяць як фігуранты крымінальнай справы.