На праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе 4 кастрычніка праходзіць «Марш вызваленьня палітвязньняў», шмат спэцтэхнікі.
Пратэстоўцаў на праспэкце пачалі разганяць вадамётам.
На праспэкце Машэрава дэманстранты абступілі вадамёт, дасталі зь яго кантэйнэры з каляровай вадкасьцю і вылілі іх на дарогу. Пасьля гэтага вадамёт зламаўся, ён бесьперапынна лье ваду ўгору фантанам і вымушана зьяжджае пад галёканьне пратэстоўцаў, паведамляе «Наша ніва».