Прадстаўнікі Міністэрства абароны Армэніі ня будуць браць удзел у манэўрах АДКБ, заплянаваных у Беларусі з 12 да 16 кастрычніка.
«Армэнія ня будзе ўздельнічаць у вучэньнях, пытаньне вырашана», — пацьвердзілі «Інтэрфаксу» у абаронным ведамстве гэтай краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапагандысцкая бітва за Карабах. Як дзяржаўныя СМІ Азэрбайджану і Армэніі асьвятляюць канфліктАд канца верасьня ў зоне карабаскага канфлікту ідуць інтэнсіўныя баявыя дзеяньні. У выніку ўзаемных абстрэлаў з боку рэгулярных падразьдзяленьняў Армэніі і Азэрбайджану ёсьць забітыя і параненыя — як сярод вайскоўцаў, так і мірнага насельніцтва.
У Армэніі і Нагорным Карабаху абвясьцілі ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю.
Ерэван заявіў, што мае намер прызнаць незалежнасьць спрэчнай тэрыторыі. Баку настойвае, што гатовы вырашаць канфлікт ваенным чынам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка запэўніў прэзыдэнта Армэніі, што апошнія паўгода Беларусь не пастаўляла ўзбраеньні ў Азэрбайджан