Дадзеныя сутачнага прыросту заражэньня каранавіруснай інфэкцыяў у некаторых краінах Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за апошнія суткі 431 новы выпадак COVID-19, памерлі 7 чалавекЛітва
За мінулыя суткі ў Літве пацьвердзілі 104 выпадкі заражэньня каранавірусам.
Агулам у Літве пацьвердзілі за час пандэміі 5185 выпадкаў COVID-19, 2577 чалавек яшчэ хварэюць, 2495 паправіліся. Каранавірус забраў жыцьці 94 чалавек.
Латвія
За суткі ў Латвіі выяўлена 67 новых выпадкаў.
У цэлым з пачатку пандэміі захворваньне пацьвердзілася ў 2086 чалавек, 1307 чалавек паправіліся, 38 памерлі.
Украіна
Мэдыкі на Ўкраіне зарэгістравалі за мінулыя суткі 4 140 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. На гэты час у краіне выяўлена 226 462 інфікаваныя. Ад пачатку пандэміі 4 397 пацыентаў памерлі, зь іх 44 — за апошнія суткі.
Расея
Дзённы прырост новых хворых склаў 10 499 выпадкаў. Памерлі за суткі 107 чалавек.
Польшча
1 934 новыя выпадкаў заражэньня за суткі і 26 сьмяротных выпадкаў. Усяго ад пачатку пандэміі каранавірусам заразіліся 100 074 чалавекі, памерлі 2 630.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 8 хакеістаў менскага «Дынама» ў Латвіі выявілі каранавірус. У Менску пацьвердзілі 5 выпадкаўЧэхія
2 556 новых выпадкаў заражэньня за мінулыя суткі, што на 1 237 менш за паказьнік папярэдняга дня.
Славаччына
Мэдыкі ў Славаччыне зафіксавалі ў нядзелю рэкордны дзённы паказьнік прыросту інфікаваных каранавірусам новага тыпу — 818 чалавек.
Фінляндыя
147 новых выпадкаў за суткі. Агулам ад часу пандэміі ў краіне 10 538 інфікаваных.
Нарвэгія
Колькасьць новых выпадкаў за суткі павялічылася на 78 і склала 14 361.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За COVID-19 даплацілі ўдвая менш». Лекарку аштрафавалі на 810 рублёў за фатаздымак