Тэлеканал «Настоящее время» ад 14:00 вядзе трансьляцыю зь беларускіх гарадоў у наўпроставым эфіры. Традыцыйна ў эфіры бяруць удзел экспэрты, палітыкі і відавочцы падзей.
У Беларусі амаль два месяцы працягваюцца пратэсты, якія пачаліся адразу ж пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх шосты раз, паводле афіцыйных заяў, выйграў Аляксандар Лукашэнка.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», колькасьць палітычных зьняволеных у краіне вырасла ў 25 разоў, штрафы дасягнулі 240 тысяч даляраў.
«Пасадкі і рэпрэсіі працягваюцца і да сёньня. Толькі на гэтым тыдні былі арыштаваны каля дзясятка чалавек, сярод іх тытуляваная баскетбалістка Алена Леўчанка, студэнт БДУІР Зьміцер Мазура, палітычны блогер Эдуард Пальчыс. Улада трымае гэтых людзей у закладніках. У надзеі, што можна будзе як раней гандляваць іх свабодай для перамоваў з краінамі ЭЗ», — гаворыцца ў анонсе маршу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі дызайнэр склаў граф палітвязьняў Беларусі. Цяпер іх 77 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як помсьцяць спартоўцам, якія адважыліся кінуць выклік рэжыму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Органы» супраць Лосіка і Пальчыса