У сталіцы зьявяцца інфармацыйныя пляцоўкі, дзе менчукі змогуць гаварыць аб праблемах сфэры ЖКГ, водазабесьпячэньня, ацяпленьня, капітальнага рамонту, а таксама абмяркоўваць зь мясцовымі ўладамі спосабы іх вырашэньня, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў лічыць, што з дапамогай такога дыялёгу можна ўцягнуць людзей у кіраваньне тэрыторыямі, удасканаленьне сваіх дамоў, пад’ездаў, двароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дваровыя чаты як разбуральнікі аўтарытарызмуСловы Кухарава прагучалі пасьля заявы МУС, што ў кожным пратэставым чаце ёсьць супрацоўнік міліцыі, а таксама першага выпадку затрыманьня адміністратара дваровага чату.
1 кастрычніка ў кватэры адміністратара тэлеграм-чату «Грушвилль» Дзьмітрыя Сухенкі прайшоў ператрус, гаспадара затрымалі. Забралі кампутарную тэхніку, мабільныя тэлефоны. Пасьля ператрусу яго адвезьлі ў Маскоўскае РУУС. Раней праблемаў з праваахоўнымі органамі Сухенка ня меў.
Выглядае, што гэта першы выпадак, калі затрымалі адміністратара дваровага чату, якія апошнім часам набываюць вялізную папулярнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дваровыя чаты: каму гэта патрэбна і чаму варта думаць пра бясьпеку