Сьвятаслаў Барановіч выйшаў сёньня на волю з жодзінскай турмы пасьля трох гадоў зьняволеньня.
Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Праваабарончым цэнтры «Вясна».
Хто такі Барановіч і за што яго асудзілі?
Сьвятаслаў Барановіч 12 сакавіка быў асуджаны судом у Менску на 3 гады зьняволеньня за гвалт супроць міліцыянта. Сваю віну прызнаў часткова. Паводле Барановіча, ён думаў, што ўжывае сілу супроць хулігана, які напаў на ўдзельнікаў «маршу недармаедаў».
У 2011 годзе Сьвятаслаў Барановіч ужо быў асуджаны за Плошчу. Тады яму прысудзілі 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году. Да суду Сьвятаслаў Барановіч адбыў некалькі месяцаў за кратамі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.