У Беларусі на 3 кастрычніка агулам зарэгістраваныя 79 852 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў Тэлеграме.
За апошнія суткі ў Беларусі зафіксавалі:
- 431 новы выпадак COVID-19 (папярэдні раз так шмат новых выпадкаў захворваньня было 25 чэрвеня),
- 7 сьмерцяў (ад пачатку эпідэміі памер агулам 851 чалавек),
- выздаравелі і выпісаныя 166 чалавек.
Колькасьць актыўных выпадкаў на 3 кастрычніка — 3853.
Усяго ад пачатку пандэміі праведзена 1 916 340 тэстаў на COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць сьмяротных выпадакаў каранавірусу ў сьвеце дасягнула 1 мільёна 28 тысячШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ