Новыя санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі — ціск на ўлады гэтай краіны і ўмяшаньне ў яе ўнутраныя справы, заявілі ў пятніцу ў МЗС Расеі.
«Расцэньваем такі крок як адкрыты і непрымальны ціск на беларускія ўлады, якія робяць намаганьні дзеля нармалізацыі становішча ўнутры краіны. Ізноў з боку ЭЗ ні слова не сказана ў падтрымку канстытуцыйнай рэформы, скіраванай на лібэралізацыю палітычнай сыстэмы Беларусі шляхам агульнанацыянальнага дыялёгу... Навідавоку парушэньне аднаго з ключавых прынцыпаў Статуту ААН і Хэльсынскага Заключнага акту НБСЭ — неўмяшаньня ўва ўнутраныя справы», — гаворыцца ў камэнтары афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск увёў візавыя санкцыі супраць «найбольш заангажаваных у дачыненьні да Беларусі прадстаўнікоў Эўразьвязу»Захарава падкрэсьліла, што «у адпаведнасьці з хаўрусьніцкімі абавязаньнямі беларускі санкцыйны сьпіс у адказ, які ўступіў у сілу з сёньняшняга дня, пачынае аўтаматычна ўжывацца і ў Расейскай Фэдэрацыі».