Падпалілі дом і аўтамабіль інспэктара Ваўкавыскага РАУС, паведамілі ў МУС Беларусі.
З словаў прадстаўніцы ведамства Вольгі Чамаданавай, спачатку ваўкавыскія ратавальнікі выехалі на вуліцу Перамогі, дзе гарэў аўтамабіль Audi 80 мясцовага інспэктара. У машыне пашкоджаны маторны адсек. А яшчэ праз гадзіну пажарнікаў выклікалі на вуліцу Магістральную. Гэтым разам гарэла новабудоўля таго самага міліцыянта. Агонь паспеў пашкодзіць дах і гараж.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзьдзя не знайшоў падставаў, каб на патрабаваньне міліцыі пакараць верніцуМяркуецца, што падпалы зьвязаныя з прафэсійнай дзейнасьцю пацярпелага, дадала Чамаданава. Распачалі крымінальныя справы паводле фактаў наўмыснага зьнішчэньня маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам.
Праваахоўныя органы выяўляюць асобаў, якія маюць дачыненьне да замаху на маёмасьць інспэктара РАУС.