Санстанцыя Менску просіць ня піць і не карыстацца вадой ў двух раёнах

Чарга па ваду ў Менску, 2 чэрвеня 2020 году.

Санстанцыя Менску просіць ня піць і не карыстацца вадой ў двух раёнах.

У Савецкім і Першамайскім раёнах гораду кепская вада, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

«Менсквадаканал» 2 кастрычніка зафіксаваў адхіленьні ад патрабаваньняў санітарна-гігіенічных нормаў у паказьніках мутнасьці і колькасьці жалеза.

Сьпіс адрасоў, дзе знаходзяцца цыстэрны зь пітной вадой, тут.

Аналягічная сытуцацыя з сапсаванай якасьцю вады была ў Менску ў канцы чэрвеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары Менску зноў скардзяцца на праблемы з вадой