Кіраўнік МЗС Літвы: Трэба правесьці міжнароднае расьсьледаваньне гвалту ў Беларусі

Лінас Лінкявічус

Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што ў дадатак да санкцыяў, накладзеных на Беларусь, міжнародная супольнасьць павінна правесьці расьсьледаваньне гвалту ўладаў супраць суграмадзян у Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз уводзіць санкцыі супраць 40 беларускіх афіцыйных асобаў

«Санкцыі санкцыямі, але трэба міжнароднае расьсьледаваньне правесьці, павінны быць заведзены справы на тых, хто дапусьціў гвалт супраць суграмадзян. У цэнтры Эўропы ў ХХI стагодзьдзі гэта ня можа застацца нерасьсьледаваным», — сказаў Лінкявічус у інтэрвію сайту delfi.lt.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На санкцыі Эўразьвязу афіцыйны Менск прыгразіў санкцыйнымі сьпісамі ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў

На думку літоўскага міністра, на санкцыі ўладаў Беларусі ў адказ ня варта зважаць, бо гэта ўсяго толькі спробы стварыць уражаньне бурнай дзейнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы: «Рашучасьць беларускага народу адстойваць свабоду перад дэградаваным рэжымам беспрэцэдэнтная»