Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на саміце ЭЗ у Брусэлі 1 кастрычніка прадставіў плян эканамічнай дапамогі, якую ЭЗ мог бы аказаць Беларусі ў выпадку правядзеньня там сумленных і дэмакратычных выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз уводзіць санкцыі супраць 40 беларускіх афіцыйных асобаўПра гэта паведаміў Міхал Дворчык, кіраўнік канцылярыі польскага прэм’ер-міністра.
«Гэтая праграма была добра ўспрынятая эўрапейскімі лідэрамі», — сказаў Дворчык на Польскім радыё 2 кастрычніка.
«Плян — сапраўдная мерка зацікаўленасьці, эмпатыі і дапамогі нашым суседзям. У справах Беларусі Польшча і Літва — абсалютныя лідэры ў Эўропе, што тычыцца дапамогі і канкрэтных рашэньняў», — дадаў Дворчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дапамога ў абмен на выбары. Што прапануюць Польшча і Эўразьвяз БеларусіІніцыятыва Вышаградзкай чацьвёркі (Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына), якую польскі ўрад называе «плянам Маршала для Беларусі», прадугледжвае выдзяленьне Беларусі ня менш за 1 мільярд даляраў на рэформы.