«Латвія не прызнае апублікаваныя беларускімі ўладамі вынікі выбараў, і зьвяртае ўвагу на тое, што мандат, заснаваны на гэтых выніках, ня можа лічыцца атрыманым дэмакратычным шляхам і легітымным», — гаворыцца ў дакумэнце, які быў распрацаваны пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі.
У падрыхтаваным у супрацы з МЗС Латвіі праекце заявы таксама рашуча асуджаюцца дзеяньні ўладаў Беларусі супраць дэманстрантаў і неабгрунтаваны перасьлед пратэстоўцаў, журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадзкасьці падчас масавых пратэстаў.
Чакаецца, што Сэйм разгледзіць дакумэнт на сваім пазачарговым пасяджэньні 1 кастрычніка.
«Маўчаньне ў выпадках, калі адкрыта парушаецца міжнароднае права, правы чалавека, а таксама прыгнятаецца народ, недапушчальнае, таму Латвія не павінна станавіцца маўклівым удзельнікам гвалтоўнага задушэньня волі беларускага народу», — адзначае кіраўнік парлямэнцкай камісіі Рыхарс Колс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы выказаўся пра санкцыі з боку Беларусі