Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што сустрэнецца на наступным тыдні з канцлеркай Нямнччыны Ангелай Мэркель.
«На наступным тыдні ў нас заплянаваная сустрэча з Ангелай Мэркель. З кабінэтам Ангелы Мэркель. А таксама шэраг іншых сустрэч у Эўропе. Частка будзе праходзіць онлайн, частка — асабіста. Але яны (сустрэчы) вельмі важныя для мірнага вырашэньня нашага пытаньня», — сказала Ціханоўская ў інтэрвію Міжнароднаму францускаму радыё.
29 верасьня ў Вільні Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Асноўнай тэмай размовы была магчымасьць арганізацыі перамоваў на тэму правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта Беларусі і магчымага пасярэдніцтва іншых краінаў, у тым ліку Францыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Францыі разьлічвае на дапамогу АБСЭ ў дыялёгу для ўрэгуляваньня ў Беларусі і запрасіў Ціханоўскую ў Парыж ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Францыі Макрон выказаўся ў Вільні пра мірны пераход улады ў Беларусі