Асноўнай тэмай размовы была магчымасьць арганізацыі перамоваў на тэму правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта Беларусі і магчымага пасярэдніцтва іншых краінаў, у тым ліку Францыі. Пра гэта яшчэ перад пачаткам сустрэчы паведаміла прэс-сакратар Ціханоўскай.
«Гэта была цудоўная сустрэча. Ён сапраўды ўважліва сочыць за сытуацыяй у Беларусі і паабяцаў зрабіць усё, каб дапамагчы пераадолець палітычны крызіс у нашай краіне. Ён сказаў, што гэта вельмі важны момант, бо шмат людзей пакутуюць ад рэжыму, шмат людзей зьняволеныя — і ён зробіць усё, каб дапамагчы вызваленьню палітычных зьняволеных», — сказала журналістам у аўторак Сьвятлана Ціханоўская пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Ціханоўскую цытуе партал DELFI.
«Вельмі важна, што эўрапейскія краіны не засталіся абыякавымі да таго, што адбываецца ў Беларусі, — казала перад сустрэчай Ціханоўская. — Францыя як адна з найстарэйшых дэмакратый выдатна разумее нас. Таму я зьбіраюся нагадаць спадару Макрону пра нашую галоўную мэту — новыя свабодныя і празрыстыя выбары, якія павінны адбыцца цягам гэтага году».
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 28 верасьня ў Літве, што Францыя не прызнае́ Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі і падтрымае санкцыі ў дачыненьні да беларускіх уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы: «Рашучасьць беларускага народу адстойваць свабоду перад дэградаваным рэжымам беспрэцэдэнтная» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто стаіць на чале беларускіх пратэстаў і ці можна мірна перамагчы аўтарытарызм. Дыскусія экспэртаў