Задоўга да пачатку маршу ДАІ перакрылі праспэкт Пераможцаў, дзе тэлеграм-канал абвесьцілі пачатак акцыі. Сілавікі пачалі прэвэнтыўныя затрыманьні ў раёне Нямігі, у раёне Палацу спорту
Мікрааўтобусы зь сілавікамі езьдзілі, папярэджвалі патэнцыйных удзельнікаў маршу, праводзілі дагляд рэчаў людзей
Нягледзчы на затрыманьні, каля тысячы чалавек сабралася ў раёне праспекта Пераможцаў і рушылі з бок стэлы
Людзі гукаюць: «Жыве Беларусь!». На прыступках стэлы стаяць вайскоўцы, уключылі гучную музыку
Перасоўная ўдарная ўстаноўка падбадзёрвала дэманстрантаў. На пэрфоманс бубначоў можна паглядзець тут.
Ад стэлы людзі рушылі па праспэкце Машэрава ў бок цэнтру горада
Плякатаў у пратэстоўцаў мала, затое шмат нацыянальных сьцягоў і сьцягоў мікрараёнаў. Ёсьць партрэты Ціханоўскай, у тым ліку з подпісам «Сьвета ў канцы тунэлю». Людзі крычаць «Уходи!»
Калёна павярнула з праспэкту Машэрава на вуліцу Багдановіча
Дэманстранты праходзяць скрыжаваньне Багдановіча і Харужай
Каля 17.00, паводле Google Maps, Менск быў перакрыты практычна цалкам
Марш на ўсю шырыню вуліцы Сурганава
Народная творчасьць
Людзі запалілі ліхтарыкі на смартфонах на праспэкце Незалежнасьці ў раёне парку Чалюскінцаў
Праз некалькі сэкунд бел-чырвона-белы сьцяг залунае над праспэктам Незалежнасьці
Як выглядала шэсце па праспэкце Незалежнасьці з вышыні птушынага палёту
Частка людзей з калёны, якая дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі, пайшла далей у бок Барысаўскага тракту, частка людзей павярнула на вуліцу Філімонава і Каліноўскага. Частка пачала разыходзіцца
Марш скончыўся ва Ўруччы
Каля гандлёвага цэнтру «Спэктар» ва Ўруччы пачаліся затрыманьні, калі людзі сталі разыходзіцца невялікімі групамі. Байцы АМАП у шаломах і балаклавах правяралі ў людзей торбы і дакумэнты, захоплівалі асобных удзельнікаў